Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Разліў Нёмана
Разліў Нёмана
Галоўная / Адміністрацыйна-прававыя органы / Уздзенскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях

Уздзенскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях

Мінскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь



Увага, абітурыент-2020!

Хочаш паступіць ва ўніверсітэт? Атрымаць добрую адукацыю? Мець годную працу? Ідзі вучыцца ва ўстановы адукацыі МНС!

Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь (г.Мінск, вул. Машынабудаўнікоў, 25).

Для навучання прымаюцца асобы мужчынскага і жаночага полу ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў. Універсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасцях “Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый” і “Пажарная і прамысловая бяспека” для органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь з уручэннем дыпломаў аб вышэйшай адукацыі дзяржаўнага ўзору. Форма навучання: на бюджэтнай і платнай аснове. Перыяд навучання – 4 гады. Тэрмін падачы заявы на паступленне – да 1 мая.

Абітурыенты прадастаўляюць сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання па дзяржаўнай мове (беларуская альбо руская – на выбар), фізіцы, матэматыцы і здаюць залік па фізічнай падрыхтоўцы.

Курсанты забяспечваюцца абмундзіраваннем, харчаваннем, медыцынскім абслугоўваннем, камунальна-бытавымі паслугамі і інтэрнатам, ім выплачваецца стыпендыя (300 рублёў). Ва ўніверсітэце працуюць спартыўныя секцыі па рукапашным баі, барацьбе, гіравым спорце, міні-футболе, валейболе, ёсць стадыён, тэнісны корт, манеж, будуецца басейн для вадалазнай падрыхтоўкі. Наладжана міжнароднае супрацоўніцтва паміж профільнымі ВНУ розных краін па ажыццяўленні абмену вопытам і ведамі. У перыяд вучобы ўсе курсанты маюць магчымасць бясплатна прайсці навучанне на права кіраваннем аўтатранспартам і атрымаць пасведчанне кіроўцы. Па заканчэнні навучання прысвойваецца афіцэрскае званне – “лейтэнант унутранай службы”. 100% працаўладкаванне выпускнікоў. Падчас навучання і службы курсанты і работнікі атрымліваюць шэраг сумежных спецыяльнасцяў: “вадалаз”, “прамысловы альпініст”, “выбухнік”, “сапёр”, “кінолаг”, “парамедик” і многія іншыя. Падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце універсітэта ucp.by.

Спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь (Гомельскі раён, урочышча «Баравая»). Форма атрымання адукацыі ў Ліцэі – вочная, тэрмін навучання – 5 гадоў. Ліцэй прымае на навучанне выпускнікоў 6-х класаў. Ліцэй забяспечвае атрыманне выхаванцамі агульнай сярэдняй адукацыі з павышаным узроўнем вывучэння асобных агульнаадукацыйных прадметаў і профільную падрыхтоўку да паступлення ва Універсітэт грамадзянскай абароны МНС. Тэрмін падачы заявы на паступленне – да 1 чэрвеня. Правядзенне ўступных выпрабаванняў ажыццяўляецца ў канцы чэрвеня. Кандыдаты праходзяць медыцынскі агляд і здаюць уступныя іспыты па матэматыцы (пісьмова), рускай (беларускай) мове (дыктоўка). Выхаванцы забяспечваюцца бясплатным абмундзіраваннем, харчаваннем, медыцынскім абслугоўваннем, камунальна-бытавымі паслугамі і пражываннем у інтэрнаце. Выпускнікі Ліцэя, якія маюць сярэдні бал атэстата вышэй 7, паступаюць у ВНУ МНС без уступных выпрабаванняў, а якія маюць сярэдні бал вышэй 6 паступаюць па-за конкурсам. Падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце ліцэя liceymes.by.

Клас МНС Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча (г. Слуцк, вул. Магістральная, 2).

Форма навучання ў вучылішчы – вочная, тэрмін навучання – 4 годы. На навучанне ў клас МНС прымаюцца выпускнікі 7-х класаў са школ пераважна Мінскай вобласці. Навучанне ў класе МНС праводзіцца з паглыбленым вывучэннем фізікі і матэматыкі. Таксама кадэты ў працэсе навучання авалодваюць адмысловымі ведамі і навыкамі, неабходнымі для бяспечнай жыццядзейнасці. Тэрмін падачы заявы на паступленне – з 1 па 15 чэрвеня. Кандыдаты праходзяць медыцынскі агляд (па месцы жыхарства). Уступныя іспыты праходзяць на базе вучылішча: матэматыка (пісьмова), руская (беларуская) мове (дыктант), фізічная падрыхтоўка. Выхаванцы забяспечваюцца бясплатным абмундзіраваннем, харчаваннем, медыцынскім абслугоўваннем, камунальна-бытавымі паслугамі і пражываннем у інтэрнаце. Выпускнікі вучылішча, якія маюць сярэдні бал атэстата вышэй 7, паступаюць ва Універсітэт грамадзянскай абароны МНС без уступных выпрабаванняў, а якія маюць сярэдні бал 6 і вышэй паступаюць па-за конкурсам. Больш падрабязна інфармацыю можна знайсці на сайце вучылішча MOKY.by.

Для атрымання дадатковай інфармацыі вам неабходна звязацца з Уздзенскім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях (г. Узда, вул. Сцяпанава, 7, тэл. : 52-0-44, (029) 758 45 71).

Інтэрнэт-рэсурсы