Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Гасцініца ў г. Узда
Гасцініца ў г. Узда
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 ліпеня 2020

Дзве жыхаркі Уздзеншчыны ўзнагароджаны ордэнамі Маці

Напярэдадні Дня Незалежнасці ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшло ўручэнне ордэнаў Маці. У ліку 37 шматдзетных маці Мінскай вобласці, якія ўдастоены такой узнагароды, і дзве прадстаўніцы Уздзеншчыны.

На гэты раз ордэны атрымалі Наталля Валер'еўна Кастырчанка з аграгарадка Возера і Наталля Міхайлаўна Семяновіч з вёскі Тычачкі, у сем'ях якіх выхоўваецца па пяцёра дзетак.

Пра тое, што гэта матчына місія не ведае сабе роўных і знаходзіць падтрымку на дзяржаўным узроўні, адзначыў, уручаючы ўзнагароды, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын.

У нашай краіне пытанням мацярынства і дзяцінства надаецца вялікая ўвага. Забеспячэнне жыллём, магчымасць скарыстацца сямейным капіталам, дапамога ў выхаванні і навучанні дзяцей, рашэнне бытавых праблем для шматдзетных сем'яў - усё гэта знаходзіцца на пастаянным кантролі Кіраўніка дзяржавы і ўсёй вертыкалі выканаўчай улады, - падкрэсліў Аляксандр Турчын.

Разам з віншаваннямі жанчыны пачулі і словы падзякі за годнае выхаванне грамадзян нашай краіны. А ўсе ўрачыстасцi, якая праводзілася для шматдзетных маці, якія атрымалі высокія ўзнагароды, у той дзень не абмежавалася сценамі Нацыянальнай бібліятэкі. Усе яны атрымалі запрашэнне на ўрачыстае мерапрыемства з удзелам Прэзідэнта краіны, якое праходзіла ў Палацы Рэспублікі.

http://zorkanews.by

Інтэрнэт-рэсурсы