Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Аўтавакзал у г. Узда
Аўтавакзал у г. Узда
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 ліпеня 2020

У раёне ўзнагародамі адзначаны лідары корманарыхтоўкі

У аграрыяў раёна зараз напружаная пара. Перад імі стаіць важная задача - нарыхтаваць якасны сянаж і сена, каб забяспечыць пагалоўе буйной рагатай жывёлы трывалай кармавой базай на маючы адбыцца зімова-стойлавы перыяд.

Герояў зялёнага жніва прама на палях або на тэрыторыі мехдвароў з прыемнай місіяй наведвалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Савіцкі, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Аксана Салавей, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена Лапанік.

Са словамі ўдзячнасці за нялёгкую і высакародную працу, пажаданнямі высокіх паказчыкаў у працы і выканання намечаных планаў яны ўручылі перадавікам падзячныя лісты і прэміі. Музычную нотку ў гэтыя віншаванні дадалі і артысты раённага Дома культуры.

Сяргей САВІЦКІ, старшыня райвыканкама:

У гэтым годзе будзем з кармамі. Вынікі першага ўкосу радуюць: травы ў раёне добрыя, прыбралі іх, дзякуючы нашым механізатарам, своечасова. Упэўнены, што і другі ўкос таксама завершым з нядрэннымі паказчыкамі. Хоць асобным гаспадаркам недзе трэба і паднапружыцца, актывізавацца, каб не выпусціць час, тым больш, што наперадзе - уборачная, якая запатрабуе яшчэ большай зладжанасці ў працы ўсіх звёнаў. Таму працоўны патэнцыял корманарыхтоўшчыкаў, іх працоўны настрой і імкненне быць першымі ў сваёй справе - выдатны прыклад усім працаўнікам аграпрамысловага комплексу нашага раёна.

Віншаванні прымалі:

- на скошваннi травы - Юрый ДУБОВІК з «Уздзенскага райаграсэрвісу»;

- на нарыхтоўцы сенажу - Віталь МАЛАШЭВІЧ з «Уздзенскага райаграсэрвісу»;

- на прасаванні сена - Віталь ЛЫЧКОЎСКІ з эксперыментальнай базы імя Катоўскага;

- на прэсаванні сенажу ў рулоны - Максім ЖУК з «Новага жыцця»;

- на зграбаннi правяленай масы - Аляксандр СЯНЬКЕВІЧ з саўгаса «Гарадок»;

- на шлязе сянажнай масы - Анатоль ШЫДЛОЎСКI - з «Уздзенскага райаграсэрвісу»;

- на адвозцы травяністай масы - Мікалай ПРАЦКЕВІЧ з «Уздзенскага райаграсэрвісу».

Вера Лукашэвіч

Фота аўтара і Сяргея ШАРАЯ

http://zorkanews.by


Інтэрнэт-рэсурсы