Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Гасцініца ў г. Узда
Гасцініца ў г. Узда

Слабадскi сельскі Cавет

Пашпарт cацыяльна-эканамічнага развіцця Слабадскога сельскага Савета на 01.01.2020 г.

Слабадскi сельскі Савет з адміністрацыйным цэнтрам у аг. Слабада размешчаны ў цэнтральнай частцы Уздзенскага раёна. Землі сельсавета мяжуюць з землямі Слуцкага і Капыльскага раёнаў.

Тэрыторыя сельсавета займае 28047,32 га.

У сельсавеце 50 населеных пунктаў, у якіх пражывае 1903 чалавекі. На тэрыторыі налічваецца 2184 домаўладаннi, з якіх 867 дамоў пастаянна пражываючых (зарэгістраваных) грамадзян, 1317 дамоў, у якіх пражывае дачнае насельніцтва.

Найбольш буйныя населеныя пункты:

Гарадок - 208 чал.,

Слабада - 247 чал.,

Варацішчы - 217 чал.,

Крывелi - 116 чал.,

Касцюкі - 115 чалавек.

Населеных пунктаў

50

Асабістых падсобных гаспадарак

919

Насельніцтва сельсавета

1903 чал.

Маладзей працаздольнага ўзросту

228 чал.

Працаздольнага насельніцтва

1069 чал.

Старэй за працаздольнае насельніцтва

605 чал.

Працаздольнае насельніцтва сельсавета складае 56%, маладзей працаздольнага ўзросту 12%, старэйшых за працаздольны ўзрост 32%.

Найбольшая колькасць пражываючых на тэрыторыі - беларусы. Таксама пражываюць рускія, украінцы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў.

243 жыхара сельсавета працуюць у сельскагаспадарчых прадпрыемствах: ААТ «Асiлак» - 57 чалавек, ААТ «Уздзенскі» - 57, РСУП «Саўгас «Гарадок» - 129. Частка працаздольнага насельніцтва працуе за межамі сельсавета: г. Мінск, Узда, п . Самахвалавічы і іншых месцах.

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца дваццаць восем воінскіх пахаванняў і памятных месцаў. Устаноўлены помнікі загінулым землякам у аг. Лоша, аг. Слабада, в. Даўгінава, Калінінск, Старыя Маргі, Чэмярычнае, Глінкі, Мрочкi, Жачкава, Навасады, Смаляр, Вiркова, Варацішча, аг. Войкава, в. Канапелька, братэрская магіла ахвярам фашызму в. Камень, брацкія могілкі в. Глінкі, Вiркова, Харамiцкiя на месцы гібелі юнага выведніка брыгады ім. Ракасоўскага Марата Казея, алея Памяці ў в. Крывелi, мемарыяльная дошка ў аг. Войкава.

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца дванаццаць грамадзянскіх могілак: старыя і новыя могілкі ў аг. Слабада і Лоша, могілкi у в. Даўгінава, Гушчын, Харамiцкiя, Крывелi, Мрочкi, Вiркова, Канапелька, Смаляр.

На тэрыторыі сельсавета размешчаны 3 сельгаспрадпрыемствы: ААТ «Уздзенскі», ААТ «Асiлак», РСУП «Саўгас «Гарадок».

Насельніцтва сельсавета абслугоўваюць 5 крам Дзяржынскага райпо, якія гандлююць прадуктовымі і прамысловымі таварамі: аг. Слабада, в. Глінкі, аг. Войкава, д. Калінінскі, аг. Лоша. У аг. Лоша адкрыты адзін прыватны магазін. Аўтамагазінамі абслугоўваецца 43 населеных пункта сельсавета.

У аг. Лоша і Войкава працуюць комплексна-прыёмныя пункты, якія аказваюць насельніцтву бытавыя паслугі. Некаторыя бытавыя паслугі аказваюцца насельніцтву па выкліку.

На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца 3 паштовых аддзялення сувязі: Лоша, Слабада і Войкава, 2 лясніцтва - Слабадскi і Лашанскi.

Медыцынскую дапамогу насельніцтву аказваюць Лашанская і Гарадоцкая ўрачэбныя амбулаторыі. У аг. Слабада працуе фельчарска-акушэрскі пункт.

За 2019 год у сельскім Савеце зарэгістравана 7 нараджэнняў, 1 рэгістрацыя шлюбу, 34 рэгістрацыі смерці грамадзян.

На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца ўстановы адукацыі: у в. Крывелi ДУА «Лашанскi сямейны дзіцячы сад» (13 выхаванцаў), у аг. Войкава працуе ДУА «Суткоўскі дзіцячы сад - базавая школа» (72 вучнi і 18 выхаванцаў), у аг. Слабада ДУА «Слабадской дзіцячы сад (10 выхаванцаў). У будынку былой Лашанскай школы ў в. Крывелi знаходзіцца ГУ «Уздзенская раённая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа».

У сельскім Савеце пражываюць наступныя катэгорыі насельніцтва:

- 1 інвалід ВАВ,

- 1 сям'я загінулага,

- 2 вязнi фашысцкіх канцлагераў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання,

- 1 ўдзельнік працоўнага фронту,

- 4 чалавекі, якія праходзілі службу ў Афганістане,

- 28 адзінокіх пажылых грамадзян,

- 352 самотна пражываючых пажылых грамадзян,

- 25 шматдзетных сем'яў,

- 16 няпоўных сем'яў,

- 16 інвалідаў 1-ай групы,

- 76 інвалідаў 2-ой групы,

- 4 апякунскія сем'і.

Сферу культуры Слабадскога сельсавета прадстаўляюць 5 устаноў: Лашанскi і Камянкоўскі сельскія Дамы культуры, Слабадскi сельскі клуб-бібліятэка, сельскія бібліятэкі ў аг. Лоша і Войкава.

У аг. Войкава размешчаны ПАСП № 12.

У школах маюцца спартыўныя залы, абсталяваны стадыёны.

У в. Камень Слабадскога сельскага Савета знаходзіцца экалагічны помнік «Камяні ледавіковага перыяду». Вытокі ракі Нёман знаходзяцца ў пасёлку Краснае.

У рэгістры старых дамоў на 01.01.2020 года лічыцца два дамы: у в. Паледзi і Навасады, якія будуць знесены ў другім квартале 2020 года. У рэгістры пустых дамоў на 01.01.2020 года лічыцца два дамы: у аг. Слабада, вул. Цэнтральная, 40 і ў в. Ануфрава, вул. Цэнтральная, 11, якія прадаюцца.

На тэрыторыі сельсавета самым шматлікім грамадскім аб'яднаннем з'яўляюцца прафсаюзы: прафсаюзы АПК, устаноў адукацыі, культуры, дзяржорганаў. Жыхары сельсавета з'яўляюцца членамі арганізацый ГА «БРСМ» (вучні ДУА «КПК Суткоўскі дзіцячы сад-базавая школа» і маладыя работнікі арганізацый і прадпрыемстваў), ГА «Беларускі саюз жанчын», грамадскага аб'яднання «Белая Русь».

Грамадска-палітычнае становішча ў Слободском сельскім Савеце характарызуецца стабільнасцю.

Інтэрнэт-рэсурсы