Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г.Узда, вул. Савецкая, 22.
Рэжым працы: 8.30 – 17.30, абед 13.00 – 14.00
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Тэлефон прыёмнай (тэлефон гарачай лініі): (8-01718) 65-5-07
Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57
Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "Адно акно": 142

Царква ў г. Узда
Царква ў г. Узда
Галоўная / Актуальная інфармацыя
27 снежня 2022

Упрыгожваючы жыллё «агеньчыкамі», выконвайце правілы бяспекі!

Адным з атрыбутаў самага чароўнага свята для дзяцей і дарослых, Новага года, лічацца рознакаляровыя «агеньчыкі» на ёлках, вокнах і фасадах дамоў - гірлянды. Аднак і гэтыя электрапрыборы могуць стаць і штогод становяцца прычынай пажару. Парады аб тым, як бяспечна ўпрыгожыць жыллё гірляндамі, а таксама ў рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!», даюць ратавальнікі.

Першы намеснік начальніка Уздзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Каравацкі:

– Неабходна загадзя вызначыцца, якая гірлянда вам патрэбна: калі ёлка стаіць у двары ці вам хочацца ўпрыгожыць знешнюю частку дома, то трэба выбіраць вулічную гірлянду, якая мае дадатковую абарону ад вільгаці. Для ўпрыгожвання хатняй елі ці вокнаў знутры выкарыстоўвайце інтэр'ерныя гірлянды. Пры куплі патрабуйце ў прадаўца сертыфікат адпаведнасці, уважліва вывучыце інструкцыю. Напружанне кожнай лямпачкі павінна быць не больш за 26 вольт, магутнасць самой гірлянды не можа перавышаць 65 ват, інакш пры награванні выраб можа стаць прычынай пажару. Звярніце ўвагу і на правады: занадта тонкія могуць лёгка парвацца ці загарэцца ад перагравання.

Старэйшы інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Уздзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Анатоль Мардас:

– Умераны кошт робіць інтэр'ерныя электрагірлянды даступнымі для ўсіх, аднак далёка не кожны разумее, што ўпрыгожванне акна тоіць у сабе вялікую небяспеку. Лямпачкі ў гірляндзе павінны працаваць на 100%, прычым зрабіць «праверку» неабходна да таго, як вы замацуеце выраб на акне. Для дома лепш выкарыстоўваць гірлянды, у якіх не больш за паўсотні агнёў, у адну разетку ўключаць не больш за тры гірлянды. Калі гірлянда выклікае сумневы - няма лямпачкі, ёсць пашкоджанні - выкарыстоўваць яе нельга. Забаронена і пакідаць гірлянды, уключаныя ў сетку, без нагляду, асабліва - на ноч: як на вокнах, так і на навагодніх дрэвах, жывых ці штучных.

Інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Уздзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Бондар:

– Калі на штучным навагоднім дрэве, ёлцы або хвоі, размешчана электрагірлянда, пазбягайце ўпрыгожванняў папяровымі цацкамі, сняжынкамі, ватай: яны хутка і лёгка загарацца. З усталёўкай увядзіце і «ёлачныя правілы» для малых і хатніх жывёл: не падпускайце іх блізка да дрэва, не дазваляйце цягнуць за галінкі, не дапушчайце спробы на смак мішуры. Патрабаванні да гірлянды на штучным дрэве - тыя ж, што і да інтэр'ернай. Памятайце: нават самую якасную і бяспечную гірлянду нельга пакідаць без нагляду.



Інтэрнэт-рэсурсы