Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г.Узда, вул. Савецкая, 22.
Рэжым працы: 8.30 – 17.30, абед 13.00 – 14.00
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Тэлефон прыёмнай (тэлефон гарачай лініі): (8-01718) 65-5-07
Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57
Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "Адно акно": 142
Вытворчы лесаперапрацоўчы ўчастак «Закрэўшчына»
Адрас: г. Узда, пасёлак Смалзавод.
Кантактны тэлефон: (8-01718) 54-3-95.
Час працы: 8.00-17.00, абедзенны перапынак 13.00 - 14.00.
Праца дрэваапрацоўчага цэха ДЛГУ «Уздзенскі лясгас» накіравана на перапрацоўку практычна ўсяго асартыменту лесаматэрыялаў, нарыхтоўваемых ў лесе.
У цэху вырабляюць піламатэрыялы абразныя і неабразныя, для вырабу тары, паганажныя вырабы, дранку і акораную драўніну.
На двух сучасных лініях лесапілавання перапрацоўваюць як тонкамер, так буйнамер на абразныя і неабразныя піламатэрыялы.
На тэрыторыі цэха маецца вытворчасць па выпуску дошкі падлогі, вагонкі, блок-хаўса, імітацыі бруса. Штомесяц вырабляецца 50 м3 такой прадукцыі. Ёсць і сушыльны комплекс, які даводзіць піламатэрыялы да аптымальнага значэння вільготнасці.
Усяго на вытворчасці занята амаль 60 чалавек.
У месяц вырабляюць 1700 м3 піламатэрыялаў. Парадку 1000 м3 адгружаецца на экспарт. Астатняя частка рэалізуецца на ўнутраны рынак.
На экспарт адгружаюцца піламатэрыялы абразныя, акораная драўніна, дранка. Экспартная прадукцыя пастаўляецца ў Польшчу, Германію, Латвію, Літву. Англію. У грашовым эквіваленце экспарт складае 140-160 тысяч долараў у месяц.
Для забеспячэння РУП «Уздзенская ЖКГ» і іншых арганізацый дранкай лясгасам набыта мабільная рубільныя машына МР-100 у комплексе з трактарам МТЗ 1221, магутнасць якога складае 3580 м3 дранкі ў месяц.