Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Аўтавакзал у г. Узда
Аўтавакзал у г. Узда
Галоўная / VI Усебеларускі народны сход / НАВІНЫ VI УСЕБЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА СХОДУ
25 студзеня 2021

Дэлегат V Усебеларускага народнага сходу Таццяна Шышко: «Гэта важная падзея для кожнага беларуса»

Апынуцца ў ліку дэлегатаў падобнага форуму для мяне было нечакана, але адначасова і ганарова, - кажа Таццяна Аляксандраўна Шышко. - Мне здавалася, што пуцёўку на такое мерапрыемства далёка не ўсе могуць атрымаць. Я звычайны прадавец у краме, хай і сумяшчаю яшчэ і абавязкі загадчыцы. А тут такая неспадзёўка. Многія мае сябры і знаёмыя назвалі гэта высокай ацэнкай маёй працы ў гандлі. За жыццём Беларусі, яе развіццём, адносінамі з суседнімі краінамі я назірала, як, напэўна, і кожны грамадзянін, праз тэлепраграмы і газетныя артыкулы. Шчыра радавалася поспехам спартсменаў на турнірах самага рознага ўзроўню, дасягненням у прамысловасці і сельскай гаспадарцы - прыемна ўсведамляць важкасць надпісу «Зроблена ў Беларусі» на таварах, якія адпраўляюцца на экспарт.

Я і да таго моманту, як па пасведчанні №1737 (захавала яго для памяці) прайшла ў залу і заняла сваё месца, разумела, што Усебеларускі народны сход - важнае палітычнае мерапрыемства, дыялог такога фармату збірае на адной пляцоўцы прадстаўнікоў многіх сфер грамадскай дзейнасці для вырашэння задач далейшага развіцця ўсёй краіны. І цяперашні форум, які адбудзецца ў лютым, будзе мець такую ж позву дня. Яго праграма, як і пяць гадоў таму, павінна быць у першую чаргу накіравана на стварэнне і нават удасканаленне ўмоў для росту беларускай эканомікі, на ўмацаванне дабрабыту нашай краіны.

Не менш важнай тэмай для абмеркавання мне бачыцца занятасць і працаўладкаванне людзей, стварэнне новых працоўных месцаў у рэгіёнах, адпаведна, - годныя ўмовы працы і зарплаты. На маю думку, гэта галоўныя фактары, каб матываваць чалавека на працу.

Чаго чакаю ад цяперашняга форуму? Упэўненасці ў заўтрашнім дні. Вельмі хочацца, каб наша краіна і надалей толькі квітнела, а вакол панавалі мір і спакой! І каб усе мы былі здаровы.

Вера Лукашэвіч

http://zorkanews.by/

Інтэрнэт-рэсурсы