Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г.Узда, вул. Савецкая, 22.
Рэжым працы: 8.30 – 17.30, абед 13.00 – 14.00
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Тэлефон прыёмнай (тэлефон гарачай лініі): (8-01718) 65-5-07
Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57
Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "Адно акно": 142

Гасцініца ў г. Узда
Гасцініца ў г. Узда
Галоўная / Эканоміка / Уздзенскі лясгас / Паляванне і адпачынак

Паляванне і адпачынак

Паляванне і адпачынак

Паляўнічая гаспадарка Уздзенскага лясгаса - з тых, дзе да справы падыходзяць комплексна.

Асноўным напрамкам дзейнасці работнікаў паляўнічай гаспадаркі былі і застаюцца захаванне аптымальнай колькасці паляўнічай фауны, разумнае яе рэгуляванне шляхам рацыянальнай здабычы і правядзення комплексу біятэхнічных і ахоўных мерапрыемстваў.

Багаты уздзенскiя лесы на дзічыну. Асноўнымі відамі жывёл з'яўляюцца лось, алень, заяц, казуля, бабёр, куніца лясная, лісіца. Вядзецца паляванне на вадаплаўную і баравую дзічыну. Усяго за сезон выдаецца 140-160 пуцёвак.

Для паспяховага палявання створаны ўсе неабходныя ўмовы, як для беларускіх, так і для замежных паляўнічых. На пастаяннай аснове арганізоўваюцца і праводзяцца паляўнічыя туры.

Уздзенскі лясгас актыўна развівае паляўнічую гаспадарку. У 2017 годзе былі набыты алені высакародныя ў колькасці 70 адзінак, якіх пасялілі ў вальер для ператрымкі і наступнага рассялення ў паляўнічых угоддзях лясгаса.

Для арганізацыі і правядзення палявання ў гаспадарцы маюцца:

- аўтамабіль УАЗ 23632-235;

- аўтамабіль УАЗ 33-03;

- матацыкл ММВЗ 3.1131;

- снегаход Скандзiк 550;

- 2 службовых гладкаствольных паляўнічых стрэльбы ІЖ 27м;

- 2 арэндных паляўнічых карабіна;

- прыбор начнога бачання ПН-6;

- акуляры начнога бачання NV / G-10М;

- лічбавы прыцэл Digisight LRF N970;

- лічбавы фотаапарат;

- біноклі

- лыжы паляўнічыя;

- фотапасткі.

У ДЛГУ «Уздзенскі лясгас» ужо даўно і эфектыўна працуе паляўнічы комплекс «Ляснічоўка», які размешчаны ў маляўнічым месцы ў 70 км ад горада Мінска, у 15 км ад Узды. Тут створаны ўмовы для добрага паўнавартаснага і разнастайнага адпачынку. Комплекс складаецца з 3-х дамоў паляўнічага, лазні, 3-х альтанак, старожкі, гаспадарчых пабудоў, адрыны для дроў, вальера для сабак, паляўнічага вальера. Да паслуг гасцей водазабеспячэнне, кухня, тэлефон, руская лазня, альтанкі з мангалам, більярдавы пакой, басейн, бясплатная паркоўка, TV ZALA, WiFi.

У цяперашні час ўкаранёна сістэма электроннага браніравання і аплаты паслуг паляўнічай комплексу на сайце лясгаса.

Інтэрнэт-рэсурсы