Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.
Режим работы: 8.30 - 17.30, обед 13.00 - 14.00
Прием обращений граждан и юридических лиц с 8.00
Телефон приемной (телефон горячей линии): (8-01718) 65-5-07
Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57
Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by
(Указанный адрес не предназначен для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.)
Единый телефонный номер справочной службы "Одно окно": 142
Гэта ўзнагарода за дасягненні ў творчых конкурсах, спартыўных спаборніцтвах і прадметных алімпіядах. Дэлегацыю Уздзенскага раёна ўзначалілі дырэктар Узденскай сярэдняй школы № 1 ім. А.С.Пушкіна Наталля Іванаўна Апанасевіч і намеснік дырэктара Уздзенскай сярэдняй школы № 2 ім.К.К. Крапівы Алена Аляксандраўна Барташ.
Нягледзячы на даволі нядоўгі тэрмін знаходжання на рускай зямлі (з 2 па 6 студзеня), пабачыць удалося шмат. У нас была вельмі насычаная праграма. Першы поўны дзень быў прысвечаны экскурсіі па Шатуры, якая пачалася з наведвання краязнаўчага музея. Там мы пазнаёміліся з гісторыяй гэтага маладога горада, якая пачынаецца з 1917 года, калі ўлада звярнула ўвагу на шматлікія запасы торфу ў межах данага раёна. Пачалася яго здабыча, што дазволіла пабудаваць электрастанцыю, якая паспяхова дзейнічае і зараз. Шатура — горад энергетыкаў. Самі абывацелі любяць жартаваць, што нельга знайсці сям’ю, дзе хаця б адзін чалавек ні працаваў на ГРЭС. Мы былі прыемна ўражаны экспазіцыяй, прысвечанай шатурскім гарадам-пабрацімам, дзе знайшлося месца і паліцы з інфармацыяй, і сувенірам з Уздзеншчыны.
Далей нас чакала знаёмства з сучаснай сацыяльнай інфраструктурай Шатурскага раёна. У горадзе пабудаваны два спартыўныя комплексы, якія ўключаюць тры басейны, добраўладкаваную трэнажорную залу, вялікі стадыён; гарадскі парк імя Ю. Гагарына, які карыстаецца папулярнасцю сярод моладзі і маладых мам; па ўсёй Расіі вядомая мэблевая фабрыка “Шатура” і, канешне ж, Шатурская ГРЭС. Але побач з сучаснасцю заўсёды крочыць і мінулае. Шатуране памятаюць пра вайну, не забываюць тых, хто смела рушыў насустрач смерці дзеля Радзімы. У горадзе запалены Вечны агонь, ёсць свая Алея Герояў, дзе адбываюцца ўрачыстыя мерапрыемствы ў Дзень Перамогі, адкрыты помнік Герою Савецкага Саюза Івану Барзову на праспекце, названым у яго гонар. Адчуваецца любоў шатуран да свайго горада, прасочваецца патрыятычнасць, якая адлюстроўваецца ў назвах многіх аб’ектаў: ці то мэблевая фабрыка, ці Палац спорту.
|
|
|
Пазнаёміўшыся з горадам, мы накіраваліся на сустрэчу з кіраўніком Шатурскага муніцыпальнага раёна Андрэем Давыдавічам Келлерам, які гасцінна прывітаў нас, быў гатовы адказаць на любыя пытанні, расказаў шмат цікавых гісторый, паказаў свой рабочы кабінет і нават дазволіў пасядзець у сваім крэсле; было многа жартаў і ўсмешак.
Надоўга застануцца ў памяці і цікавыя сустрэчы з аднагодкамі з Шатурскай школы № 1, уражанні ад наведвання музычна-літаратурнай кампазіцыі “Вечер короткого рассказа” ў школе мастацтваў імя Н.Н. Калініна, цудоўна праведзенага часу ў басейне.
На наступны дзень для нас была арганізавана цікавая экскурсія ў сталіцу гарадоў рускіх — Маскву. Мы прайшліся па Чырвонай плошчы, зрабілі чатырохгадзінны візіт у Крэмль, але сустрэць рускага прэзідэнта нам не пашанцавала. Масква ўразіла сваёй веліччу і багаццем навагодняга ўбрання.
Апошнія суткі знаходжання ў Шатуры былі прысвечаны візіту ў прыгожы старажытнарускі горад. Старая і новая, велічная і загадкавая паўстае перад намі Каломна. Дзівосныя ўражанні пакінулі шматлікія храмы, “Школа ремёсел”, Крэмль, пабудаваны па прыкладу Маскоўскага.
|
|
![]() |
На вечар для нас быў прыгатаваны сюрпрыз — вечарынка ў гавайскім стылі, куды былі запрошаны ўжо знаёмыя нам за час экскурсій шатуране-аднагодкі. Светлавая дыскатэка, Дзед Спякота, сумесныя конкурсы — усё гэта і зараз успамінаецца з настальгіяй.
Час развітвацца, як заўсёды, надышоў нечакана. Мы фатаграфаваліся на памяць, абменьваліся кантактамі, абдымаліся і ўсміхаліся адзін аднаму. Нікому не хацелася расставацца.
Толькі самыя прыемныя ўражанні пакінула падарожжа. Хацелася б адзначыць шчырасць і сардэчнасць людзей, якія сустракалі нас там, бавілі з намі час і адносіліся па-сяброўску. Дзякуй усёй гасціннай шатурскай зямлі! Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваем раённаму выканаўчаму камітэту і яго старшыні Вячаславу Вячаслававічу Пахольчыку. Шчыра дзякуем адзелу адукацыі, спорту і турызму, які ўзначальвае Уладзімір Яўгеньевіч Казючыц. Вялікі дзякуй вам за ўвагу да нас! Мы будзем імкнуцца і надалей годна трымаць сцяг адукацыі раёна на абласным і рэспубліканскім узроўнях.
Ад імя ўдзячных членаў дэлегацыі - вучаніца Уздзенскай раённай гімназіі Ірына Рудзько